БЕЛ Ł РУС

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур

17.03.2026 / 10:50

Nashaniva.com

У нядзелю там мог праваліцца чалавек.

Бабруйскія рыбакі выявілі на рацэ Бярэзіна ў раёне рачнога порта дзіўную палонку, побач з якой ляжыць ледабур, піша fishingby.com.

На думку ўдзельнікаў групы ў Viber «Рыбалка наша ўсё! Бабруйск», у нядзелю на гэтым месцы пад лёд мог праваліцца хтосьці з мясцовых рыбакоў.

Але, відаць, яму ўдалося выбрацца, а ледабур аматар падлёднай лоўлі пакінуў з-за свайго незайздроснага становішча і нежадання зноў вяртацца ў небяспечнае месца.

«Варыянты два… Або-або… У гэтым месцы сур’ёзная глыбіня. Мяркуючы па тым, што рыбацкай скрыні няма, рыбаку, відаць, было ўжо не да бура. Хутчэй за ўсё, сышоў», — выказаў здагадку адміністратар групы.

Большасць беларускіх рыбакоў ужо закрылі сезон зімовай рыбалкі, але ўсё яшчэ ёсць адчайныя аматары падлёднай лоўлі, гатовыя рызыкаваць жыццём дзеля пары-тройкі плотак ці акунёў. У асобных выпадках такая рызыка прыводзіць да сумных наступстваў.

Чытайце таксама:

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +14

Каментары да артыкула