БЕЛ Ł РУС

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры

17.03.2026 / 12:08

Nashaniva.com

«Нашае жаданне — канструктыўна дамовіцца і выйсці са складанай сітуацыі», — заявіў прэм’ер-міністр Беларусі падчас сустрэчы з літоўскімі і польскімі перавозчыкамі, піша БелТА.

Міжнародныя аўтаперавозчыкі звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай садзейнічаць урэгуляванню сітуацыі з грузавікамі з літоўскай рэгістрацыяй.

«Мы, нягледзячы на адкрыта недружалюбную палітыку суседніх дзяржаў, займаем канструктыўную пазіцыю і маем намер максімальна ўлічваць інтарэсы ўсіх зацікаўленых бакоў. Нягледзячы на магчымасць канфіскацыі транспартных сродкаў, у беларускага боку дакладна няма ні намеру, ні жадання гэтым скарыстацца. Нашае жаданне — канструктыўна дамовіцца і выйсці са складанай сітуацыі. Падчас нядаўняга візіту прадстаўнікоў літоўскай асацыяцыі ў іх была магчымасць пераканацца, што ўсе транспартныя сродкі знаходзяцца на ахоўных стаянках і ў належным стане. Уласнік гэтых стаянак — камерцыйная арганізацыя. Наша пазіцыя таксама зразумелая: тыя выдаткі, якія панесла наша кампанія, павінны быць кампенсаваны», — сказаў Аляксандр Турчын.

«Мы на працягу ўсіх гэтых чатырох месяцаў прапаноўвалі нашым калегам з Літоўскай Рэспублікі сустрэцца, правесці перамовы з мэтай абрання мер па ўрэгуляванню гэтага і іншых пытанняў у двухбаковым узаемадзеянні. На жаль, верагодна, у літоўскага ўрада ёсць справы больш важныя, чым займацца праблемамі ўласнага бізнэсу», — дадаў прэм'ер

Нагадаем, што ў лістападзе мінулага года Літва ў адказ на пастаянныя прылёты метэазондаў кантрабандыстаў закрыла мяжу з Беларуссю.

У адказ афіцыйны Мінск сабраў грузавікі літоўскіх перавозчыкаў і размясціў на спецыяльных стаянках з платай. Пры гэтым беларускія ўлады пагражалі канфіскацыяй грузавікоў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула