БЕЛ Ł РУС

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі

23.03.2026 / 10:00

Nashaniva.com

Настасся Зверава атрымала прысуд за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Настасся Зверава. Фота: Укантакце

Настассі Зверавай 40 гадоў, яна родам з Віцебска. Доўгі час жыла ў Маскве.

У 2017 годзе яна кіравала аддзелам па працы з кліентамі ў міжнароднай кампаніі «Сэн-Габэн Будаўнічая Прадукцыя». Пазней была супрацоўніцай расійскага прадстаўніцтва дацкай карпарацыі Danfoss. Пасля сыходу заходніх брэндаў з Расіі гэты бізнэс працягнуў працу пад назвай «Рыдан РНД». Гэта кампанія, якая распрацоўвае праграмнае забеспячэнне, інжынерную аўтаматыку і воблачныя рашэнні для сістэм цепла– і холадазабеспячэння.

Настассю Звераву затрымалі напрыканцы 2025 года, да суда жанчына правяла ў зняволенні каля трох месяцаў. Віцебскі абласны суд прызнаў яе вінаватай паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Па гэтым артыкуле звычайна судзяць тых, хто адпраўляў паведамленні ў чат-бот маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн».

Па звестках праваабарончай арганізацыі Dissidentby, жанчыне прысудзілі 3 гады і 6 месяцаў хатняй хіміі.

Чытайце таксама:

29‑гадовую мадэль і псіхолага з Гомеля асудзілі за палітыку. Меркавана, за Гаюна

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна

Каментары да артыкула