БЕЛ Ł РУС

Беларусы назвалі песню, якая часта выклікае слёзы

17.03.2026 / 15:46

Nashaniva.com

Гэта ўсім вядомая калыханка.

Гаворка пра калыханку «Доўгі дзень», словы да якой напісаў Генадзь Бураўкін, а музыку — Васіль Раінчык. Упершыню яе выканала Ядзвіга Паплаўская, і менавіта яе голасам, хутчэй за ўсё, гэтая песня гучыць у вашых думках.

Але гісторыя не пра гэта — падставай для публікацыі стаў пост у Threads, піша Blizko.by.

«Чаму, калі я чую нашу беларускую калыханку або спяваю яе дачцэ, мне хочацца плакаць? Асабліва радок «Ты таксама каля мамы ціха-ціхенька ляжы»», — спытала жанчына ў Threads.

Яе адразу ж падтрымалі сотні каментароў. Многія прызналіся, што таксама плачуць пад гэтую калыханку, прычым не толькі жанчыны.

Карыстальнікі не толькі пахвалілі любімую калыханку, але і далі вельмі паэтычныя тлумачэнні яе «слёзнага» эфекту.

Успомнілі і іншыя любімыя калыханкі. Адной з самых кранальных таксама назвалі «Калыханку» Леаніда Пранчака, якую выконвалі «Песняры».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула