БЕЛ Ł РУС

Акрамя блэкаўта Куба перажыла яшчэ і землятрус

17.03.2026 / 16:56

Nashaniva.com

На Кубе адбыўся землятрус магнітудай 5,8. Ён здарыўся на світанку 17 сакавіка на ўсходзе вострава. Паводле інфармацыі сейсмолагаў, эпіцэнтр знаходзіўся недалёка ад правінцыі Гуантанама на глыбіні каля 15—20 кіламетраў, піша Euronews.

Фота: AP Photo / Ramon Espinosa

Пасля асноўнага штуршка ў тым жа раёне адбылося яшчэ некалькі слабейшых афтэршокаў. Улады не паведамляюць пра загінулых і сур’ёзныя разбурэнні, але службы грамадзянскай абароны застаюцца напагатове, бо магчымыя новыя штуршкі.

Гэты землятрус адбыўся неўзабаве пасля маштабнага адключэння электрычнасці ў краіне. Увогуле Куба часта падвяргаецца сейсмічнай актыўнасці, асабліва на ўсходзе, бо там праходзіць разлом паміж Карыбскай і Паўночнаамерыканскай тэктанічнымі плітамі.

Чытайце таксама:

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла

Трамп заявіў, што «ўзяць Кубу ў той ці іншай форме» — гэта «вялікі гонар»

ЗША патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Кубы

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі

Каментары да артыкула