БЕЛ Ł РУС

Марына Адамовіч вярнулася дахаты

17.03.2026 / 21:12

Nashaniva.com

Марына Адамовіч, жонка былога палітвязня Міколы Статкевіча, напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што правяла ў міліцыі некалькі гадзін, але цяпер на свабодзе.

Марына Адамовіч

«Дарагія сябры, я дома. Усё добра. Што гэта было — не ведаю. Проста пратрымалі некалькі гадзін», — напісала яна ў сябе ў фэйсбуку пра наведванне міліцыі.

Пра тое, што да Марыны Адамовіч сёння прыйшла міліцыя, раней напісаў у сваім тэлеграм-канале Мікола Статкевіч. Нібыта ад Адамовіч хацелі ўзяць тлумачэнні пра атрыманне ёй праваабарончай прэміі Homo Homini у Празе замест самога экс-палітвязня.

Пасля вяртання жонкі Статкевіч напісаў:

«Дарагія, сябры, Марына дома. Проста пратрымалі чатыры з паловай гадзіны ў Ленінскім РУУСе, не дапытвалі, проста трымалі. Зараз аналізуем, а што гэта было».

Чытайце таксама:

Міліцыя прыйшла да Марыны Адамовіч, жонкі Міколы Статкевіча

Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini 2026

«Спробы стварыць Лукашэнку вобраз «самага чалавечнага чалавека» толькі падкрэсліваюць крайнюю нялюдскасць сістэмы»

Каментары да артыкула