БЕЛ Ł РУС

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы

18.03.2026 / 10:17

Nashaniva.com

74‑гадовая жыхарка Першамайскага раёна сталіцы стала ахвярай шматсерыйнага махлярства, паверыўшы ў каханне і выкраданне замежнага багацея. Гісторыя пачалася пяць месяцаў таму, калі «мільянер з Эміратаў» паабяцаў жанчыне каштоўную пасылку.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Раней 74‑гадовая пенсіянерка ўжо звярталася ў Першамайскае РУУС Мінска. Віртуальны мільянер з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў нібыта даслаў пасылку з падарункам, каб яго атрымаць — жанчына заплаціла 7000 рублёў за дастаўку.

Пасля гэтага з ёй перасталі выходзіць на сувязь. Тады жанчына пайшла ў міліцыю.

Праз пяць месяцаў мужчына напісаў зноў.

Ён распавёў, што прыехаў у Беларусь і асабіста разбярэцца, чаму падарунак не быў дастаўлены, а выдаткаваныя грошы верне. Аднак неўзабаве сувязь з ім зноў перарвалася.

Пазней з мінчанкай звязаліся невядомыя, якія паведамілі, што яе знаёмага выкралі, і запатрабавалі выкуп — 5000 рублёў. Спужаўшыся за лёс каханага, пенсіянерка перавяла грошы на ўказаны рахунак.

Толькі праз некалькі дзён мінчанка ўсвядоміла, што зноў стала ахвярай махлярскай схемы, і паўторна звярнулася ў міліцыю.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула