БЕЛ Ł РУС

У некаторых дамах у Мінску не будзе халоднай вады

18.03.2026 / 10:58

Nashaniva.com

У бліжэйшыя дні ў некаторых мінчан у кватэрах часова адключаць падачу халоднай вады. Прычына — планавыя работы на знешніх сетках.

Сёння да 18:00 18 сакавіка адключэнне запланавана на вуліцы Крапоткіна, 84. У гэты час і наступныя два дні не выключана пагаршэнне якасці водазабеспячэння ў раёне вуліц Веры Харужай, Крапоткіна, Старавілeнскай.

З 23:00 18 сакавіка да 06:00 19 сакавіка чакаецца адсутнасць халоднага водазабеспячэння па адрасах: вул. Альшэўскага, 37/2, 41; вул. Дняпроўская, 13; вул. Будаўнікоў, 1, 2, 4, 6. У згаданых будынках на вуліцах Альшэўскага, Будаўнікоў, Сядова, Шашэйнай, Дняпроўскай яшчэ некалькі дзён могуць узнікаць пытанні да якасці водазабеспячэння.

З 09:00 да 14:00 19 сакавіка ў спажыўцоў на вуліцы Несцерава, 96, 98 якасць халоднага водазабеспячэння ў гэты час і яшчэ на працягу двух дзён можа пагоршыцца.

З 23:00 19 сакавіка да 06:00 20 сакавіка адключэнне закране вуліцу Якубоўскага, 34, 38, 42, 44, магчымае пагаршэнне якасці водазабеспячэння закране вуліцы Шаранговіча, Якубоўскага, Адзінцова.

З 23:00 21 сакавіка да 03:00 22 сакавіка на вуліцы Адзінцова, 103 чакаецца адсутнасць халоднага водазабеспячэння. Пагаршэнне яго якасці ў гэты час і на працягу наступных двух дзён магчымае на вуліцах Прытыцкага, Лабанка, Мазурава, Скрыпнікава

Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па нумары (8 017) 389-40-31.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула