БЕЛ Ł РУС

Літоўскія памежнікі канфіскавалі сем партый кантрабандных цыгарэт, перакінутых паветранымі шарамі з Беларусі

18.03.2026 / 12:33

Nashaniva.com

Адну з іх выявілі з дапамогай верталёта Eurocopter памежнікі, паведамляе LRT са спасылкай на Дзяржаўную памежную службу Літвы (VSAT)

Фота: VSAT

Грузы памежнікі і паліцэйскія выявілі ў розных месцах Паўднёвай Літвы. Як звычайна, да ўсіх іх былі прымацаваныя GPS-прылады. У склад VSAT у аўторак паступіла ўсяго 12,5 тыс. пакетаў беларускіх цыгарэт.

Усяго сёлета канфіскавана 69 кантрабандных партый цыгарэт, дастаўленых з Белару́сі ў Літву паветранымі шарамі (студзень — 29, люты — 24, сакавік — 16). Дарэчы, у мінулым годзе ў студзені было канфіскавана 63 такія партыі, у лютым — 45, у сакавіку — 77.

Летась усяго было канфіскавана 635 грузаў цыгарэт, дастаўленых паветранымі шарамі ў Літву, у 2024 годзе зафіксавана 226 такіх выпадкаў. У 2023 годзе зафіксаваныя трыспробы, а ў 2022 годзе кантрабанда паветранымі шарамі не ажыццяўлялася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула