БЕЛ Ł РУС

Павел Севярынец расказаў, як яго ў турме паставілі на экстрэмісцкі ўлік

18.03.2026 / 12:48

Nashaniva.com

Экс-палітвязень у сваім тэлеграм-канале расказаў пра размовы перад судом, якая адбывалася ў Магілёўскай следчай турме.

Фота: AP Photo Mindaugas Kulbis

Выклікаюць з камеры, вядуць да намесніка начальніка.

— Северінец, інформірую: ставім вас на профілактіческій учёт как склонного к экстремістской і іной деструктівной деятельності.

Экстрэмісцкі «прафулік» вешаюць практычна ўсім «палітычным», асуджаным па адпаведных артыкулах. Улік — гэта «жоўтая бірка»; асобны даклад, абмежаванні на ліставанне і спатканні, забарона наведваць спартовыя мерапрыемствы, часам царкву ці бібліятэку (у розных калоніях па-рознаму), асаблівая ўвага адміністрацыі, пастаянныя дачэпкі і, канечне, ШІЗА. «Жаўтабірачнікі» падлягаюць «адстрэлу» ў лагерах і турмах. Але тут парушэнне працэдуры: у мяне яшчэ не было «суда».

— А што гэта вы парушаеце свой закон, — кажу ім. — Мяне ж яшчэ нават не асудзілі вашым «судом», які яшчэ прафілактычны ўлік?

— Много текста, Северінец. Распішітесь.

— Не буду я нідзе распісвацца. Вы самі парушаеце закон.

— Ещё поговоріте тут, Северінец.

— А што тут гаварыць? Усе, хто парушае закон, адкажуць у адпаведнасці з законам.

— Что-о?! Вы угрожаете адміністраціі?! Так. Ещё плюс профучёт, номер трі. Склонен к нападенію на адміністрацію, захвату заложніков і іным проявленіям агрессіі.

Карацей, мне зашчыкнулі на руках кайданкі: цяпер усе перамяшчэнні па турме — толькі так. На суд штодня выводзілі з сабранымі рэчамі — у кайданках з валізкамі па ўсіх калідорах і пераходах гэта той яшчэ квэст. Ад цяпер і да снежня 2025 года я — асабліва небяспечны.

У Гарадзенскай турме канвой найперш пацікавіўся: за што трэці прафулік? Так і так, кажу.

— Понятно. Много разговарівал.

Ну не любяць у турме «много текста».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула