БЕЛ Ł РУС

Статкевіч расказаў, што ўжо месяц жыве без дакументаў

18.03.2026 / 16:04

Nashaniva.com

«Пашпарт застаўся ў калоніі, кіраўніцтва якой не адказвае на запыты», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.

Статкевіч зазначыў, што без пашпарта нават за мяжу не выедзеш, як многія прапануюць, і ў мясцовую паліклініку не звернешся.

«І не дакажаш, што я — гэта я. Толькі адны мужныя судовыя выканаўцы рашуча прызналі маё фізічнае існаванне без дакументаў, але адразу ж заявілі прэтэнзіі на палову маёй пенсіі, якую я таксама не магу аднавіць без пашпарта», — дадаў палітык, які выйшаў на волю 19 лютага.

Чытайце таксама:

Міліцыя прыйшла да Марыны Адамовіч, жонкі Міколы Статкевіча

Марына Адамовіч вярнулася дахаты

Статкевіч — беларусам: Ваша цеплыня ахутвала мяне. І я адчуваў яе амаль фізічна

Каментары да артыкула