БЕЛ Ł РУС

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі

18.03.2026 / 21:41

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) звярнулася да хакейнага клуба «Дынама-Мінск» з патрабаваннем растлумачыць, чаму квіткі на хатнія матчы плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі сталі каштаваць так дорага. 

Фота: ХК «Дынама»

У ведамстве хочуць атрымаць падрабязнае абгрунтаванне цэн, уключаючы разлік выдаткаў і фарміраванне цаны.

У паведамленні міністэрства адзначаецца, што ў сезоне 2025/2026 на «Мінск-Арэне» адбылося больш за 30 хатніх матчаў, і ўсе яны прайшлі з поўнымі трыбунамі — агульная колькасць гледачоў перавысіла паўмільёна чалавек.

Раней клуб значна павысіў цэны на квіткі на плэй-оф, што і выклікала ўвагу МАРГ. Квіткі сталі даражэйшыя ўдвая-ўтрая ў параўнанні з мінулым годам.

Чытайце таксама:

Хакейнае «Дынама» рэзка падняло цэны на квіткі на плэй-оф КХЛ

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» правёў «жаночы матч» з падарункамі — і давеў заўзятарак да шаленства

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна

Каментары да артыкула