БЕЛ Ł РУС

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

20.03.2026 / 12:48

Nashaniva.com

У распараджэнне «Нашай Нівы» трапіў абноўлены спіс артыстаў, чые песні цяпер нельга спяваць на канцэртах і караоке-клубах. Адтуль чамусьці выключылі брэсцкі гурт «Дай дарогу!», але дадалі зорак Z-руху, якія горача падтрымліваюць Расію ў вайне. 

Alyona Alyona і Слава. Фота: інстаграм, «Камсамольская праўда»

Што за спіс?

Чорны спіс артыстаў вярнуўся пасля пратэстаў 2020 года. У 2023‑м у ім, напрыклад, было 87 імён спевакоў і назваў гуртоў, чые песні забаронены на публічных імпрэзах і ў караоке.

У студзені 2026 года спіс разросся да 160 пазіцый (з улікам дублікатаў).

«Наша Ніва» атрымала абноўленую версію гэтага дакумента. Як аказалася, ідэолагі не сядзяць без справы і працягваюць пашыраць блэк-ліст: цяпер у ім 179 пазіцый.

Навічкі ў спісе

Каго новага дадалі ў спіс? З украінскіх артыстаў туды трапіла рэперша Alyona Alyona (запісана як «Савраненко Алена»). Яна спявае для ўкраінскіх ваяроў і заклікае слухачоў выдаляць з плэй-лістоў расійскую музыку.

Больш за ўсё ў спіс дадалі расійскіх зорак. Гэта гурты «Братья Гримм», «Градусы» і «Кар-Мен», рэперы GONE.Fludd і L'one, спявачкі Слава, Анжаліка Варум, Maruv і Гарык Сукачоў.

Трапілі таксама індзі-праект «Радиограмма», кавер-бэнд Discowox, электроншчыкі з Dvanov, гурты «Человек который» і Halt.

Уключылі нават расійскіх тэлевядоўцаў: Івана Урганта і Ксенію Сабчак. Раней ідэолагі ўжо ўнеслі ў спіс расійскага журналіста Аляксея Піваварава.

Выдаленні і кур'ёзы

Загадкавым чынам са спіса знік брэсцкі гурт «Дай Дарогу!» Таксама выдалілі гурты «Агата Крысці», «ВІЯ Гра» і «Маша і мядзведзі», спявачак Крысціну Арбакайце, Ціну Караль і Крысціну Кошалеву, а таксама Максіма Галкіна.

У студзені журналісты звярталі ўвагу на дзіўныя памылкі ў спісе: Jowwa замест IOWA, N.R.N. замест N.R.M., Sectet замест Secret. Цяпер іх выправілі, але напладзілі новых.

Напрыклад, у спісе ёсць беларускі спявак Аляксей Грос — і яго неіснуючы двайнік Аляксей Рос. Адны і тыя ж выканаўцы трапілі двойчы праз перастаноўку імя і прозвішча, як у выпадку з Леанідам Агуціным, Верай Брэжневай і Святланай Лабадой, або праз рознае напісанне, калі побач існуюць «Инстасамка» і Instasamka, «Оксимирон» і Oxxxymiron, «Фэйс» і Face.

Дадатковую блытаніну ўносяць сцэнічныя і сапраўдныя імёны, як у выпадку з Лалітай Міляўскай (у спісе двойчы) і Надзеяй Дарафеевай (у спісе тройчы), а таксама абсурд з калектывамі і сольнымі праектамі. «Патапа і Насцю Каменскіх» складальнікі спісу ўпісалі як тры асобныя пазіцыі: Насця, сам дуэт і Патап.

У студзені 2026 журналісты палічылі, што прысутнасць у базе «Lincoln Park» (замест Linkin Park) — гэта проста памылка неадукаваных чыноўнікаў. Але ў сакавіцкім абнаўленні ідэолагі ўдакладнілі: Lincoln Park (Россия). Гэта беларуска-расійскі трыб'ют-калектыў, які выконвае песні Чэстэра Бенінгтана і яго каманды.

Цікавая метамарфоза адбылася з Rammstein. У студзеньскім спісе яны значыліся проста як Rammstein пад нумарам 160. А ў новым сакавіцкім дакуменце пад нумарам 170 ім у афіцыйную назву прыпісалі іх галоўны хіт — Rammstein Du Hast. Застаецца загадкай: ці вырашылі ўлады забараніць толькі адну канкрэтную песню, ці проста пераблыталі трэк з назвай гурта.

Бачна і тое, што спіс складалі наспех. У канцы некалькі гуртоў унесеныя ў адвольным парадку замест алфавітнага.

Расіяне ў спісе: Z-патрыёты разам з галасамі супраціву

З 179 выканаўцаў у спісе лідзіруюць расіяне. Яны займаюць больш за 100 пазіцый.

Пад забарону лукашэнкаўскіх ідэолагаў трапілі як відавочныя праціўнікі пуцінскага рэжыму і вайны (Юрый Шаўчук, Барыс Грабеншчыкоў, Noize MC, Oxxxymiron, Face, Манетачка, Порнафільмы), так і абсалютна лаяльныя да Крамля поп-выканаўцы, рэперы і нават Z-патрыёты. Вось некалькі самых яскравых прыкладаў:

Ёсць у спісе і тыя, хто адкрыта не выказваў пазіцыі, кшталту Рэгіны Тадарэнка і Аляксандра Рэвы. Уключаныя туды і маладыя расійскія выканаўцы, напрыклад, Дора і Грэчка.

Загадкава аказаўся ў спісе поп-гурт з 90‑х «Ахи-Вздохи» і папулярны ў тыя ж часы гурт «Белый Орел», пазіцыі ўдзельнікаў якіх невядомыя.

Беларусы ў спісе

Шмат у спісе і беларусаў — ад «Ляпіса Трубяцкога», «Крамбамбулі», N.R.M., «Нейра Дзюбелю» да NaviBand, LiteSound, Юзары і Цімы Беларускіх.

Многія з іх вядомыя сваёй пазіцыяй: хтосьці выходзіў на маршы 2020 года, як NaviBand, хтосьці яшчэ з сярэдзіны 2010‑х граў пратэсны рок і адкрыта крытыкаваў Лукашэнку і Пуціна, як Сяргей Міхалок. Некаторыя проста неакуратна для ўладаў выказаліся ў 2020-м, як Саша Нэма.

Агулам беларусы займаюць каля 40 радкоў.

Сусветныя зоркі і ўкраінскія выканаўцы

З сусветных зорак забароненыя толькі чацвёра: Lady Gaga, Cher, Bono і «Rammstein Du hast». Чамусьці таксама забаронены нейкі з кавераў на песню з гульні пра Суперсоніка.

Ёсць у спісе і ўкраінскія музыкі. Ім адведзена каля 30 радкоў. Але рэальная колькасць іх меншая праз тое, што многіх запісалі па два ці нават па тры разы. Напрыклад, Надзею Дарафееву забаранілі тройчы.

У выніку ва ўкраінскім блоку побач стаяць як галасы ўкраінскага супраціву («Акіян Эльзы», Джамала, Alyona Alyona), так і выканаўцы, якія маўчалі пра вайну альбо працягвалі працаваць у РФ (Рэгіна Тадарэнка, Ганна Седакова, Maruv). Таксама пад забаронай Макс Барскіх, Іван Дорн, Арцём Півавараў, Манацік, «Грыбы», Верка Сярдзючка і Сафія Ратару.

Агулам ствараецца ўражанне, што спіс складаўся па гусце чыноўнікаў, а не па ўцямнай логіцы.

Агульная колькасць рэальных артыстаў, па нашым назіранні, складае каля 150 чалавек, калі выключыць усе дублікаты.

Спіс забароненых музыкаў у Беларусі

Вось поўны спіс, як ён трапіў да нас:

  1. 2Маши
  2. Агутин Леонид
  3. АИГЕЛ дуэт
  4. Аквариум
  5. Алексей Росс
  6. Алексей Гросс
  7. Алексей Завгородский (Позитив)
  8. Алексей Хлестов
  9. Ален Хит
  10. Артём Пивоваров
  11. Алексей Пивоваров
  12. Алоэ Вера
  13. Анжелика Агурбаш
  14. Анна Нетребко
  15. Анна Шаркунова
  16. Арбенина Диана
  17. Артур Пирожков (Ревва Александр)
  18. Ахи-Вздохи
  19. Барских Макс
  20. Басков Николай
  21. БАСТА (Вакуленко Василий)
  22. Белый Орёл
  23. Бьянка
  24. Би-2
  25. Биггиз Николай (артист «Nuffsaid»)
  26. Богдан Титомир
  27. Братья Гримм
  28. Брежнева Вера
  29. Валерий и Константин Меладзе
  30. Варум Анжелика
  31. Васильев Александр (артист «Сплин»)
  32. Вася Обломов
  33. Вера Брежнева
  34. Верка Сердючка
  35. ВИА Сливки
  36. Гарик Сукачев (Сукачев Игорь)
  37. Гребенщиков Борис
  38. Градусы
  39. Гречка
  40. Грибы
  41. Грязь
  42. Дантес
  43. Даша Дорофеева
  44. Даня Мелохин
  45. ДДТ
  46. Джамала
  47. Джаро и Ханза
  48. Джей Морс
  49. Дмитрий Войтюшкевич
  50. Дмитрий Колдун
  51. Дора (Шиханова Дарья)
  52. Залпом
  53. Звери
  54. Земфира
  55. Иван Дорн
  56. Инна Афанасьева
  57. Инстасамка
  58. Искуи Абалян
  59. Кавер-Суперсоник
  60. Каменских Настя
  61. Кар-Мен
  62. Каста
  63. Коваленко Евгений
  64. Королева Наташа
  65. Крама
  66. Крамбамбуля
  67. Кровосток
  68. Ксения Ситник
  69. Лайтсаунд
  70. Лариса Грибалева
  71. Леонид Агутин
  72. Ленинград
  73. Леонидов Максим
  74. Леприконсы
  75. Лигалайз
  76. Липницкий Александр (артист «Звуки Му»)
  77. Лолита
  78. Лобода Светлана
  79. Ляпис Трубецкой
  80. ЛСП
  81. Макаревич Андрей
  82. Макс Корж
  83. Макс Лоренс
  84. Манижа
  85. Машина Времени
  86. Милявская Лолита
  87. Монатик
  88. Монеточка
  89. Моргенштерн
  90. Мумий тролль
  91. Муся Тотибадзе
  92. Надя Дорофеева
  93. Наив
  94. Найк Борзов
  95. Нака
  96. Наргиз (Закирова Наргиз)
  97. Невадатрип
  98. Нейро Дюбель
  99. Нервы
  100. Несчастный случай
  101. Никита Алексеев
  102. Николаенко Юрий (NЮ)
  103. Ногу Свело
  104. Нойз МС
  105. Один в каноэ
  106. Океан Эльзы
  107. Оксимирон
  108. Ольга Плотникова
  109. Ольга Сацюк
  110. Операция пластилин
  111. Палац
  112. Покровский Макс (артист «Ногу свело!»)
  113. Парк Горького
  114. Полина Смолова
  115. Порнофильмы
  116. Потап и Настя Каменских
  117. Потапенко Алексей (Потап и Настя Каменских)
  118. Пошлая Молли
  119. Пряничный домик
  120. Радиограмма
  121. Рондо
  122. Саша Немо
  123. Светлана Лобода
  124. Седокова Анна
  125. Серебро
  126. Слепаков Семен
  127. Собчак Ксения
  128. Спиваков Владимир
  129. Сплин
  130. Скриптонит
  131. Стрыкало
  132. Слава
  133. София Ротару
  134. Тараканы
  135. Тесто
  136. Темникова Елена
  137. Тима Белорусских
  138. Тодоренко Регина
  139. Тяни-Толкай
  140. Тотал
  141. Фэйс
  142. Ургант Иван
  143. Уматурман
  144. Человек который
  145. Шевчук Юрий
  146. Шер
  147. Элизиум
  148. Юзари
  149. Alyona Alyona (Савраненко Алена)
  150. Anacondaz
  151. Animal ДжаZ
  152. Bono (Пол Дэвид Хьюсон)
  153. Discowox
  154. Dorofeeva (Надежда Дорофеева)
  155. Dvanov
  156. Face (Дремин Иван)
  157. GONE.Fludd (Александр Смирнов)
  158. Halt
  159. IC3PEAK
  160. Instasamka (Зотеева Дарья)
  161. Intelligency
  162. Lady Gaga
  163. Lincoln Park (Россия)
  164. Little Big
  165. Louna
  166. Lumen
  167. N.R.M
  168. Navi Band
  169. Oxxxymiron (Оксимирон, Миронов Федор)
  170. Rammstein Du Hast
  171. RASA
  172. Rock Privet (Россия)
  173. Secret
  174. Shortparis (Шорт Пари)
  175. Therr Maitz
  176. Quest Pistols
  177. L'one
  178. Maruv
  179. Iowa

Чытайце таксама:

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры

Аляксей Хлястоў прэзентаваў новую песню проста за стырном таксі

Саша Нема даказвае, што ў 2020‑м трапіў на пратэсты п'яным, пасля канцэртаў у падтрымку Лукашэнкі

Каментары да артыкула