БЕЛ Ł РУС

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў

19.03.2026 / 10:42

Nashaniva.com

Каб не ўпасці, Ноа Ланг падставіў руку — з-за моцнага сутыкнення частку пальца літаральна адсекла аб кут шчыта.

Фота: Carl Recine/Getty Images

26‑гадовы нідэрландскі форвард турэцкага клуба Ноа Ланг страціў частку пальца падчас адказнага матчу 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Ліверпуля» (0:4), піша Sport.ua.

За 10 хвілін да заканчэння асноўнага часу паядынку форвард не здолеў захаваць мяч у полі, сам страціў раўнавагу і сутыкнуўся з рэкламным шчытом. Каб не ўпасці, Ноа падставіў руку — з-за моцнага сутыкнення частку пальца літаральна адсекла аб кут шчыта.

З-за гэтага інцыдэнту Ланг на некалькі секунд страціў прытомнасць. Медыкі хутка выбеглі на дапамогу, а замест Ноа на поле выйшаў Маура Ікардзі.

Фота: Carl Recine/Getty Images

Пасля завяршэння сустрэчы нідэрландца адправілі ў бальніцу на аперацыю.

«Ліверпуль» выйграў супрацьстаянне ў «Галатасарая» з агульным лікам 4:1 і ў чвэрцьфінале галоўнага еўракубка пазмагаецца з французскім ПСЖ.

Чытайце таксама:

Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Каментары да артыкула