У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам
Што змянілася?
У якасці эксперыменту на месцы жоўтага сігнала святлафора ўключаецца белы індыкатар.
Ён указвае на тое, кіроўца можа ехаць на сваё зялёнае святло, але павінен саступіць пешаходам і транспарту пры павароце налева або направа. Калі ўключаецца чырвоны сігнал святлафора, дадатковы індыкатар адключаецца.
ДАІ Мінска распавяла, што святлафоры з новымі секцыямі ўжо ўстаноўлены на перасячэнні:
- вуліц Шаранговіча і Якубоўскага;
- праспекта Дзяржынскага і вуліцы Гурскага;
- праспекта Незалежнасці і вуліцы Астрашыцкай.