Белгазпрамбанк паведаміў аб спыненні працы карт Visa на тэрыторыі ЕС
Белгазпрамбанк паведаміў, што карты плацежнай сістэмы Visa яго эмісіі не будуць абслугоўвацца на тэрыторыі ЕС.
«Паводле рашэння міжнароднай плацежнай сістэмы Visa з 19 сакавіка 2026 года аперацыі з выкарыстаннем картак Visa Белгазпрамбанка, якія здзяйсняюцца на тэрыторыі краін Еўрапейскага саюза (у тым ліку ў інтэрнэт-крамах, зарэгістраваных на тэрыторыі такіх краін), абслугоўвацца не будуць», — гаворыцца ў паведамленні банка.
Паводле інфармацыі банка, у Беларусі і іншых краінах, акрамя краін ЕС, карты працягнуць працаваць. Таксама ў ранейшым рэжыме будзе працаваць сэрвіс наведвання залаў аэрапортаў па праграме Dragon Pass.
Банк рэкамендуе сваім кліентам аформіць для аперацый на тэрыторыі ЕС карту сістэмы Mastercard або выкарыстоўваць ужо наяўную.