БЕЛ Ł РУС

18‑гадовая дзяўчына шантажавала знаёмую публікацыяй яе інтымных фота

19.03.2026 / 14:26

Nashaniva.com

У Кобрынскім раёне завялі крымінальную справу на маладую дзяўчыну, якая шантажавала сваю знаёмую. Ёй пагражае да 5 гадоў.

Гісторыя пачалася з таго, што 18‑гадовая жыхарка Івацэвіцкага раёна ўзяла тэлефон свайго брата і знайшла там «цікавы» кантэнт — фота і відэа інтымнага характару з удзелам іх агульнай 21‑гадовай знаёмай.

Дзяўчына вырашыла выкарыстаць іх. Яна звязалася са знаёмай і паставіла ўмову: або тая плаціць 2500 рублёў, або яе асабістыя кадры стануць публічнымі.

Ахвяра шантажу звярнулася ў міліцыю. Цяпер дзяўчыне пагражае да 5 гадоў турмы па артыкуле за вымагальніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула