БЕЛ Ł РУС

Коўл распавёў, як падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне

19.03.2026 / 15:22

Nashaniva.com

«Для Ірана, ЗША і Ізраіля значна важнейшае тое, што адбываецца на Блізкім Усходзе».

Спецпасланнік ЗША Джон Коўл распавёў, як апошнія падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне.

У яго спыталі, як у Злучаных Штатах ставяцца да меркавання, што на фоне падзей на Блізкім Усходзе вайна ва Украіне адышла на другі план.

«Гэта розныя канфлікты. Натуральна, для Расіі і Украіны сітуацыя ва Украіне значна важнейшая за тое, што адбываецца на Блізкім Усходзе. Для Ірана, ЗША і Ізраіля значна важнейшае тое, што адбываецца на Блізкім Усходзе.

Таму сітуацыя вельмі пераменлівая, мяняецца кожны дзень», — сказаў Джон Коўл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула