БЕЛ Ł РУС

ЗША здымаюць санкцыі з Белінвестбанка, Банка развіцця і Міністэрства фінансаў

19.03.2026 / 18:13

Nashaniva.com

Таксама «з усіх санкцыйных спісаў» выключаныя Беларуская калійная кампанія і «Беларуськалій», паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Фота ілюстрацыйнае

Санкцыі здымаюцца пасля сённяшняга візіту спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла ў Мінск. У абмен рэжым Лукашэнкі выпускае групу палітвязняў.

Адказваючы на пытанне, будуць санкцыя знятыя неадкладна ці гэта запатрабуе пэўнага перыяду часу, Коўл заявіў:

«Я вас запэўніваю, што гэтым разам гэта ўсё будзе значна хутчэй. Мы навучыліся гэта рабіць хутчэй. Перад тым, як наведаць Мінск з візітам, мы правялі пашыраныя перамовы з Міністэрствам фінансаў і іншымі амерыканскімі структурамі, якія задзейнічаныя ў прымяненні санкцый».

Чытайце таксама:

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

ЗША хочуць, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой палепшыліся

Джон Коўл заявіў пра магчымасць хуткага асабістага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам

Коўл распавёў, як падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Каментары да артыкула