БЕЛ Ł РУС

Мікола Статкевіч: Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленне нашай нацыі!

19.03.2026 / 18:32

Nashaniva.com

Былы палітвязень Мікола Статкевіч у сваім тэлеграм-канале прывітаў сённяшняе вызваленне чарговай групы палітвязняў.

Фота: Lookby.media

«Радуемся разам з роднымі вызваленых і сумуем разам з тымі, хто пакуль не дачакаў сваіх любімых, сваіх каханых на волі. Самых небяспечных яны аддаюць апошнімі. Небяспечных — тых, хто, па меркаванні рэжыму, захаваў годнасць і прагу свабоды для нашай краіны. Сіл вам і мужнасці дачакаць. Мы — з вамі. 

Мы ўдзячныя ўрадам дэмакратычных краін, усім, хто спрычыніўся да вашага вызвалення! 

Веру, што і ўсе беларусы дачакаюць Свабоды», — напісаў Статкевіч.

Чытайце таксама:

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных

Запрацавала гарачая лінія для сваякоў патэнцыйна вызваленых палітвязняў

ЗША здымаюць санкцыі з «Белінвестбанка», Банка развіцця і Міністэрства фінансаў

Каментары да артыкула