БЕЛ Ł РУС

«Вялікая радасць і палёгка на сэрцы». Святлана Ціханоўская прывітала вызваленне палітвязняў

19.03.2026 / 19:08

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская пракаментавала навіну пра вызваленне 19 сакавіка ў Беларусі 250 палітвязняў.

Святлана Ціханоўская. Фота: Chris J Ratcliffe Bloomberg via Getty Images

«250 палітзняволеных на волі і змогуць абняць сваіх блізкіх. Гэта заўсёды самы радасны момант: калі чалавек, які прайшоў праз несправядлівае зняволенне, зноў побач з сям’ёй. Вельмі важна тое, што дзякуючы намаганням ЗША 235 чалавек засталіся дома, у Беларусі, побач з роднымі. 15 чалавек вывезеныя ў Літву — яны ўжо знаходзяцца ў бяспецы і ім будзе аказана ўся неабходная падтрымка. 

Я шчыра ўдзячная Дональду Трампу, Джону Коўлу, Крысу Сміту і амерыканскай адміністрацыі, якая нястомна працуе над вызваленнем людзей. Гэтыя гуманітарныя намаганні даюць вынік і ратуюць жыцці. Я таксама дзякую ўсім нашым партнёрам, якія разам з намі настойліва дамагаюцца вызвалення ўсіх палітвязняў, спынення рэпрэсій і сапраўдных перамен у Беларусі.

Але вельмі важна памятаць: шмат людзей усё яшчэ за кратамі. Нашая мэта — каб на волю выйшлі ўсе, а рэпрэсіі нарэшце спыніліся. Каб кожны і кожная маглі вярнуцца дадому», — заявіла Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка

Джон Коўл апублікаваў ФОТА з вызваленымі палітвязнямі, дэпартаванымі ў Літву

Прэзідэнт Літвы пра гандаль палітвязнямі: «Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола»

Мікола Статкевіч: Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленне нашай нацыі!

ЗША здымаюць санкцыі з «Белінвестбанка», Банка развіцця і Міністэрства фінансаў

Каментары да артыкула