БЕЛ Ł РУС

«Я вельмі шчаслівая». Калегі звязаліся з Кацярынай Андрэевай

19.03.2026 / 20:03

Nashaniva.com

Журналістам «Белсата» ўжо ўдалося паразмаўляць са сваёй журналісткай Кацярынай Андрэевай, якую вызвалілі 19 сакавіка разам з яшчэ 249‑цю палітвязнямі, адразу выслаўшы ў Літву. 

Кацярына Андрэева. Фота: «Наша Ніва»

«Дзякуй за тое, што вы сустракаеце мяне. Я вельмі таксама ўсцешаная, што я на волі, вельмі шчаслівая. Дзякуй усім, хто намаганні для гэтага прыкладаў. Нас вельмі цёпла сустрэлі. Буду адаптавацца паціху. Ну і да хуткай сустрэчы», — сказала па тэлефоне Кацярына Андрэева.

Кацярына Андрэева (Бахвалава) нарадзілася ў 1993 годзе. Пасля школы паступіла ў МДЛУ, але на трэцім курсе з’ехала валанцёркай у Іспанію, дзе правяла два гады. Пасля вяртання на радзіму вырашыла працягнуць сямейную дынастыю і заняцца журналістыкай. Яе дзядуля — вядомы журналіст Сяргей Ваганаў. Працавала на «Радыё Свабода», на «Белсаце».

Кацярыну арыштавалі ў лістападзе 2020 года. Яна не вярнулася дадому з Плошчы Пераменаў, адкуль вяла для «Белсата» жывы эфір. Андрэеву і аператарку Дар'ю Чульцову пусцілі да сябе на балкон жыхары дома, аднак сілавікі ўзялі штурмам кватэру. На дзяўчат завялі крымінальную справу і прысудзілі па 2 гады зняволення за «ўдзел» у пратэстах.

Аднак калі Дар'я Чульцова выйшла па сканчэнні тэрміну, то на Кацярыну Андрэеву завялі новую крыміналку — за «здраду дзяржаве». Агулам журналістка атрымала 8 гадоў і 3 месяцы зняволення.

Чытайце таксама:

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка

«Вялікая радасць і палёгка на сэрцы». Святлана Ціханоўская прывітала вызваленне палітвязняў

Мікола Статкевіч: Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленне нашай нацыі!

Джон Коўл апублікаваў ФОТА з вызваленымі палітвязнямі, дэпартаванымі ў Літву

Каментары да артыкула