БЕЛ Ł РУС

Коўл: Спадзяёмся, да канца года ўдасца вызваліць усіх беларускіх палітвязняў

20.03.2026 / 08:08

Nashaniva.com

Паводле словаў спецпасланніка Трампа, учора вызваліць 250 чалавек удалося шляхам «дастаткова жорсткіх перамоваў» з беларускімі ўладамі.

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коул лічыць, што да канца года ўдасца вызваліць усіх палітычных зняволеных у Беларусі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю сваёй жонцы Грэце ван Сустэрэн на тэлеканале Newsmax.

«Мы лічым, што зможам вызваліць яшчэ больш людзей і спадзяёмся да канца года выцягнуць усіх», — сказаў Коўл.

Коўл пацвердзіў, што з 250 чалавек, вызваленых 19 сакавіка, 235 засталіся ў Беларусі. Гэтага ўдалося дасягнуць шляхам «дастаткова жорсткіх перамоваў» з беларускімі ўладамі.

Спецпасланнік Трампа таксама заявіў, што спрабуе наладзіць адносіны паміж Беларуссю і Літвой: вырашыць пытанні з метэазондамі і «дробнымі праблемамі, якія ператварыліся ў вялікія».

«Я дасягнуў добрага прагрэсу з Літвой. Сёння я ўзняў гэтыя пытанні перад Лукашэнкам, прэзідэнтам. Мы робім добрыя крокі да міру паміж гэтымі дзвюма краінамі», — заявіў Коўл.

Нагадаем, што ў чэрвені мінулага года ў выніку візіту амерыканскай дэлегацыі ў Мінск былі вызваленыя 14 чалавек, падчас двух папярэдніх візітаў Джона Коўла ў Мінск — 11 верасня і 13 снежня — на волю выйшлі 51 і 123 чалавекі. Учора стала вядома пра вызваленне 250 чалавек. Такім чынам колькасць палітвязняў у Беларусі апусцілася ніжэй за 1000 чалавек.

Чытайце таксама:

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Джон Коўл апублікаваў ФОТА з вызваленымі палітвязнямі, дэпартаванымі ў Літву

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка — і дэпартаваных, і тых, хто застаецца ў Беларусі

«Я вельмі шчаслівая». Калегі звязаліся з Кацярынай Андрэевай

Вызваленых палітвязняў выдварылі за мяжу зноў без дакументаў

Вось як цяпер выглядаюць Эдуард Пальчыс і Кацярына Андрэева ФОТЫ

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Каментары да артыкула