БЕЛ Ł РУС

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц

20.03.2026 / 10:08

Nashaniva.com

Ён займаўся пастаўкамі тавараў для стаматалогіі і падтрымліваў беларускую культуру.

Сяргею далі пяць гадоў калоніі за грашовыя пераводы палітвязням і праваабаронцам. Ён правёў у зняволенні больш за два гады.

Пракуратура Мінскай вобласці паведамляла, што ён зрабіў грашовыя пераводы 24 палітвязням у СІЗА на агульную суму ў 500 рублёў. Таксама ён ахвяраваў 1300 рублёў праваабаронцам і ініцыятывам, якія дапамагаюць рэпрэсаваным. Гэта «Беларуская рада культуры», Dissidentby і «Краіна для жыцця». Пракуратура трактавала дапамогу палітвязням як садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (Сяргея судзілі па ч. 1 і ч. 2 арт 361‑2 КК і ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК).

51‑гадовы Сяргей Юнчыц родам з невялікай вёскі Падвосце Жыткавіцкага раёна. Мужчына з 90‑х займаўся бізнэсам. 

Чытайце таксама:

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка — і дэпартаваных, і тых, хто застаецца ў Беларусі

Коўл: Спадзяёмся, да канца года ўдасца вызваліць усіх беларускіх палітвязняў

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Вось як цяпер выглядаюць Эдуард Пальчыс і Кацярына Андрэева ФОТЫ

Каментары да артыкула