БЕЛ Ł РУС

Памёр украінскі патрыярх Філарэт

20.03.2026 / 13:48

Nashaniva.com

«Памёр патрыярх Філарэт ва ўзросце 97 гадоў», — пра смерць паведаміў кіраўнік Праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліт Епіфаній.

Патрыярх Філарэт (Міхайла Дзенісенка) з 1995 года па 2019 год узначальваў Украінскую праваслаўную царкву Кіеўскага патрыярхата з тытулам «Патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі — Украіны».

З 1966 па 1990 год — мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі, патрыяршы экзарх усёй Украіны, затым — кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату). Быў адным з кандыдатаў на патрыяршы прастол падчас выбараў патрыярха Маскоўскага на Памесным саборы ў чэрвені 1990 года, але тады абралі кіраўніком РПЦ Аляксея ІІ.

У 1992 годзе разам з часткай духавенства і вернікаў пакінуў РПЦ, стварыўшы Украінскую праваслаўную царкву Кіеўскага патрыярхата.

У снежні 2018 года ён атрымаў тытул ганаровага патрыярха Праваслаўнай царквы Украіны. У 2019 годзе Філарэт быў удастоены звання Героя Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула