БЕЛ Ł РУС

Коўл узняў пытанне пра новыя арышты. «То-бок мы вызваляем 10 чалавек, а яны арыштоўваюць яшчэ 10»

20.03.2026 / 18:14

Nashaniva.com

Па яго словах, яны ўпершыню закранулі гэта пытанне падчас перамоў з Лукашэнкам.

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коул на сустрэчы з Лукашэнкам 19 сакавіка ўздымаў пытанне аб спыненні новых арыштаў.

Як расказаў Коўл у інтэрв'ю «DW Беларусь», гэта быў «першы раз, калі я ўзняў пытанне пра новыя арышты па меры вызвалення людзей»: «То-бок мы вызваляем 10 чалавек — а яны арыштуюць яшчэ 10?».

Ён таксама адзначыў, што было няпроста дабіцца, каб частцы вызваленых палітвязняў дазволілі застацца ў Беларусі.

«Гэта было даволі напружанае пытанне ў перамовах у апошнія месяцы — захаваць магчымасць для людзей заставацца ў сваёй роднай краіне», — расказаў Коўл.

Паводле яго слоў, людзей папрасілі «вярнуцца дадому і паводзіць сябе спакойна, каб мы маглі дабіцца вызвалення астатніх».

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула