БЕЛ Ł РУС

Зламаўся цягнік Гомель — Віцебск

21.03.2026 / 10:35

Nashaniva.com

Паломка здарылася ў Быхаве.

«21 сакавіка цягнік №614 Гомель — Віцебск адпраўленнем з Гомеля ў 6:27 і прыбыццём у Віцебск у 12:55 па тэхнічных прычынах (няспраўнасць дызель-цягніка) быў спынены на станцыі Быхаў», — гаворыцца ў паведамленні Беларускай чыгункі

На станцыю накіравалі дапаможны лакаматыў. У выніку цягнік адправіўся з Быхава ў 10:05. Ён прыбыў на станцыю Магілёў-1 з затрымкай адна гадзіна 20 хвілін.

На гэтай станцыі пасажыраў перасадзяць у іншы састаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула