БЕЛ Ł РУС

Памёр акцёр Нікалас Брэндан — зорка серыяла «Бафі — знішчальніца вампіраў»

21.03.2026 / 12:54

Nashaniva.com

Акцёр памёр ва ўзросце 54 гадоў.

Пра смерць акцёра стала вядома сёння, 21 сакавіка.

«З горыччу паведамляем пра смерць нашага брата і сына Нікаласа Брэндана», — гаворыцца ў паведамленні, якое апублікавалі родныя памерлага ў сацыяльных сетках.

Пры гэтым у тэксце допісу ўдакладняецца, што мужчына памёр у сне па натуральных прычынах. Гэта ж інфармацыя з’явілася і на афіцыйнай старонцы зоркі.

Брэндан зняўся ў серыяле «Бафі — знішчальніца вампіраў», дзе сыграў Ксандэра.

Зараз яго сябры і адданыя прыхільнікі актыўна выказваюць спачуванні ў каментарыях.

«Гэта разрыў сэрца! Цябе будзе вечна не хапаць»; «Я назвала сына Ксандэрам у гонар яго персанажа. Спачывай з мірам, Нікала»; «Не! Не магу ў гэта паверыць», — кажуць фанаты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула