БЕЛ Ł РУС

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай

21.03.2026 / 14:26

Nashaniva.com

Паэт у сваім фэйсбуку апублікаваў верш, прысвяціўшы журналістцы «Белсата», што выйшла на волю ў гэты чацвер.

Гнюсь пануе над краем. Што ж мусіць
З нашым краем зрабіць гэта гнюсь?
Не пакінуць жывой Беларусі,
А змяртвіць, знежывіць Беларусь!
І змярцвела б, быць можа, краіна,
Не жывы не стрывала б цяжар,
Каб не ўсмешка твая, Кацярына,
Не біблейскі — за кратамі! — твар.
Каб не вочы, што нават у болю,
У глыбока схаваных слязах
Гэтак поўняцца вечнай любоўю,
Быццам свецяцца на абразах.

Кацярыну Андрэеву арыштавалі ў лістападзе 2020 года. Яна не вярнулася дадому з Плошчы Пераменаў, адкуль вяла для «Белсата» жывы эфір. Андрэеву і аператарку Дар'ю Чульцову пусцілі да сябе на балкон жыхары дома, аднак сілавікі ўзялі штурмам кватэру. На дзяўчат завялі крымінальную справу і прысудзілі па 2 гады зняволення за «ўдзел» у пратэстах.

Аднак калі Дар'я Чульцова выйшла па сканчэнні тэрміну, то на Кацярыну Андрэеву завялі новую крыміналку — за «здраду дзяржаве». Агулам журналістка атрымала 8 гадоў і 3 месяцы зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула