БЕЛ Ł РУС

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў

21.03.2026 / 15:36

Nashaniva.com

Таксама ўсім ім далі гіганцкія штрафы па 45 000 рублёў.

У Мінску 19 сакавіка вынеслі прысуд па гучнай справе «дваровых чатаў». Бухгалтарку з Мінска Ірыну Якаўлеву, Анжэлу Агарак і Вікторыю Грынько абвінавацілі паводле арт. 357 Крымінальнага кодэкса «змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».

Ірыне і Анжэле прызначылі па восем з паловай гадоў калоніі кожнай, а Вікторыі — дзевяць гадоў, таксама ўсім прызначылі штраф 1000 базавых велічыняў (па 45 000 рублёў), піша «Вясна».

Ірыне Якаўлевай літаральна днямі споўніцца 58 гадоў. Яна была затрыманая 31 кастрычніка 2024 года па справе так званых дваровых чатаў. Ёй, як мяркуецца, паставілі ў віну арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь — «змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады».

У той жа дзень «Дваровая кааліцыя «Ордэн», у якую ўлады ўключылі шэраг дваровых чатаў, была ўнесена ў пералік структур, нібыта датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод асоб, якіх улады звязалі з гэтым «фармаваннем», была пазначаная і Ірына Якаўлева.

Вядома, што Ірына Якаўлева — актыўная праваслаўная верніца, якая займалася царкоўным мастацтвам, а таксама ахвяравала на храмы і манастыры ў Беларусі. Яна ўжо правяла ў СІЗА амаль паўтара года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула