БЕЛ Ł РУС

На кніжную выставу ў Мінск прыязджала Дар'я Данцова

21.03.2026 / 21:23

Nashaniva.com

На сустрэчы яна адзначыла, што беларусы не задалі ёй ніводнага непрыемнага пытання.

Фота тут і далей: sb.by

На Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы прайшла творчая сустрэча з расійскай пісьменніцай Дар'яй Данцовай. На выставу Данцова прыехала ўпершыню.

Дэтэктывы Данцовай (яна паспела напісаць больш за 280) лічацца бульварнай літаратурай. Але яна застаецца папулярнай пісьменніцай у Расіі, прададзена звыш 200 мільёнаў экзэмпляраў яе кніг.

На сустрэчы яна адзначыла, што беларусы не задалі ёй ніводнага непрыемнага пытання, піша sb.by.

«Ведаю, што цяпер у вас Год беларускай жанчыны. Дык вось, не магу не адзначыць, але еду па вуліцы і бачу, што ў вас прыгожыя жанчыны. Такое не ў кожным горадзе і краіне сустрэнеш. А яшчэ смачныя прадукты. Напярэдадні пакаштавала беларускі зефір. І павінна сказаць, у нас такога няма. Дадому вярнуся з лішнімі кілаграмамі», — падзялілася пісьменніца.

Данцовай 73 гады, але яна працягвае пісаць кнігі — кожны дзень.

«Саджуся за стол з 6:00 і раней да 14:00, у залежнасці ад таго, што па графіку. Я адпачываю, калі пішу, таму не ўспрымаю пісьменніцтва як працу. У нядзелю хаджу ў храм. Па аўторках яшчэ чытаю лекцыі семінарыстам, потым — лекцыі для анкахворых (Данцова калісьці сама перанесла рак малочнай залозы. — НН). Лічу, што для любімай справы заўсёды можна знайсці месца і час. Сама прыдумляю сюжэты, ніякага ШІ!»

Чытайце таксама:

На Мінскі кніжны кірмаш дапусцілі «Чорную сотню»

Каментары да артыкула