БЕЛ Ł РУС

Іран выпусціў банкноту найбуйнейшага ў гісторыі краіны наміналу. Гэта ўсяго 7 даляраў па курсе

21.03.2026 / 23:32

Nashaniva.com

Банкноту на 10 мільёнаў рыалаў выпусцілі на хвалі ажыятажнага попыту на наяўныя грошы.

Фота: CBI

Цэнтральны банк Ірана выпусціў у абарачэнне банкноту на 10 мільёнаў рыалаў — гэта самы буйны намінал у гісторыі краіны. Але гэта ўсяго каля 7 даляраў ЗША, піша Financial Times.

Раней самай вялікай купюрай было 5 мільёнаў рыалаў. Яе ўвялі ў абарачэнне ў пачатку лютага.

Новая купюра патрэбна, каб забяспечыць доступ грамадскасці да наяўных грошай, заявіў Цэнтрабанк. 

У Іране цяпер ажыятажны попыт на наяўныя грошы, бо людзі баяцца, што электронныя плацежныя сістэмы могуць перастаць працаваць. Іранцы стаяць у чэргах у банкі, каб зняць грошы з рахункаў. А банкі ўводзяць ліміты на выдачу наяўных.

У пачатку лютага інфляцыя ў Іране, па афіцыйных даных, складала 47,5% у гадавым вымярэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула