БЕЛ Ł РУС

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»

22.03.2026 / 15:17

Nashaniva.com

Сілы беспілотных сістэм сцвярджаюць, што ў ноч на 22 сакавіка знішчылі ЗРК «Бук-М3» і пуска-зараджальную ўстаноўку «Бук-М2» у Бранскай вобласці РФ.

Камандуючы сіламі беспілотных сістэм (СБС) Роберт «Мадзяр» Броўдзі заявіў пра паспяховую начную аперацыю 22 сакавіка, падчас якой украінцы нанеслі сур’ёзны ўдар па супрацьпаветранай абароне праціўніка ў Бранскай вобласці РФ. У выніку атакі, паводле заявы, былі знішчаны зенітна-ракетны комплекс «Бук-М3» і пуска-зараджальная ўстаноўка «Бук-М2».

Акрамя гэтага, Броўдзі паведамляе, што байцы СБС працавалі па цэлях у Данецкай вобласці, дзе падбілі радыёлакацыйную станцыю «Трыумф», якая ўваходзіць у склад комплексу С-400.

Броўдзі заяўляе, што толькі за 22 дні сакавіка ўкраінскія вайскоўцы вывелі са строю ўжо 26 элементаў расійскай СПА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула