БЕЛ Ł РУС

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты

22.03.2026 / 16:22

Nashaniva.com

Лукашэнкаўцы вырашылі разабрацца з вялікімі розніцамі ў даходах унутры кампаній. Дырэктараў з завялікімі зарплатамі пачнуць штрафаваць. 

Калі кіраўнік арганізацыі зарабляе ў разы больш за іншых супрацоўнікаў, гэта можа скончыцца не проста праверкай, але і пакараннем. Пра ініцыятыву ўладаў расказалі ў эфіры АНТ.

Фармальныя правілы ўжо існуюць. Сёння зарплата кіраўніка не павінна перавышаць сярэднюю па калектыве больш чым у 8 разоў, а ў бюджэтнай сферы і дзяржаўных холдынгах — у 3,5 раза. 

Але прапагандысты наракаюць на тое, што гэтыя нормы на самай справе часта ігнаруюцца. Таму лукашэнкаўцы збіраюцца прыняць папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія пастрожаць кантроль за зарплатамі начальнікаў і ўвядуць грашовую адказнасць.

Калі праверка вызначыць неадпаведнасць нормам, то кіраўніку будзе пагражаць штраф ад 15 да 30 базавых велічынь, то-бок да 1350 рублёў. Дадаткова хочуць пачаць штрафаваць і саму арганізацыю — да 200% ад сумы «залішніх» выплат.

Пакуль папраўкі толькі рыхтуюцца, пасля яны павінны прайсці праз парламент і падпісанне Лукашэнкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула