У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА
абноўлена
Падчас гульні першага туру Вышэйшай лігі «Нафтан» — «Дняпро» адбыўся кур'ёз.
Скрыншот відэатрансляцыі.
У першым тайме гулец магілёўскай каманды Мікіта Красноў выбіваў мяч падалей ад сваіх варот. Той вылецеў за межы поля і прызямліўся на пластыкавы дах трыбун, пакінуўшы ў ім вялікую ўвагнутасць.
У другім тайме сітуацыя паўтарылася, вось толькі на гэты раз полікарбанатны дах не вытрымаў, і мяч яго прабіў наскрозь.