Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні
Іх у Хатыні асабліва сёння чакаў Рыгор Азаронак. Але дыпламаты даехалі, у адрозненне ад Лукашэнкі.
Як паведамілі ў пасольстве ФРГ, часовы павераны ў справах Германіі ў Беларусі Ота Граф разам з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу, якія працуюць у Мінску, прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі памяці ахвяр Хатынскай трагедыі.
«83 гады таму ў Хатыні абарвалася жыццё, але не гісторыя гэтага месца. Гэта супольная гісторыя, поўная болю, звязвае Германію і Беларусь. Мы будзем працягваць яе распавядаць», — заявілі ў пасольстве.
Заходніх дыпламатаў у Хатыні асабліва чакаў прапагандыст Рыгор Азаронак, які прысвяціў гэтаму хамскі допіс у сваім тэлеграм-канале.
У жалобнай цырымоніі ў Хатыні сёння ўзялі ўдзел чыноўнікі і прапагандысты рознага калібру. Аляксандр Лукашэнка абмежаваўся вянком.