У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі
Беларуская супольнасць у цэнтры Беластока 22 сакавіка адзначыла 108‑ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Арганізатарамі акцыі выступілі беларуская дыяспара Беластока, фонд «Тутака» і гарадскія ўлады Беластока, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусы замежжа».
З віншаваннямі да ўдзельнікаў звярнуліся прадстаўнікі мясцовай улады.
Падчас мітынгу са сцэны выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары, беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, а таксама ўкраінскай дыяспары.
Падчас акцыі ўдзельнікі разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг, а са сцэны прагучалі знакамітыя «Муры» — па-беларуску і па-польску.