БЕЛ Ł РУС

ЕС адхіліў Венгрыю ад унутраных перамоў і сакрэтнай інфармацыі з-за боязі ўцечак у Расію

23.03.2026 / 11:17

Nashaniva.com

Перамовы вядуцца ў некалькіх групах.

Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан, фота: AP

Еўрасаюз пачаў абмяжоўваць удзел Венгрыі ў канфідэнцыйных сустрэчах з-за асцярог, што Будапешт можа перадаваць сакрэтную інфармацыю Маскве, паведамілі Politico дасведчаныя крыніцы.

Паводле іх слоў, гэта прывяло да таго, што «значная частка еўрапейскай дыпламатыі» цяпер адбываецца ў фармаце малых груп замест агульных пасяджэнняў з удзелам усіх 27 краін-членаў ЕС.

Так, перамовы вядуцца ў групах ЕC (Францыя, Германія, Вялікабрытанія), Е4 (тыя ж краіны плюс Італія), «Веймарскі трохкутнік» (Германія, Польшча, Францыя), NB8 (восем краін Паўночнай Еўропы і Балтыі) і іншых.

Урад прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана падтрымліваў цесныя кантакты з Расіяй на працягу ўсёй вайны ва Украіне, раней паведамлялі еўрапейскія крыніцы The Washington Post.

Яны адзначалі, што міністр замежных спраў краіны Петэр Сіярта выкарыстоўваў перапынкі падчас сустрэч з прадстаўнікамі іншых краін-членаў ЕС, каб тэлефанаваць кіраўніку МЗС РФ Сяргею Лаўрову. На гэтым фоне прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што прадстаўнікі Орбана «ва ўсіх падрабязнасцях інфармавалі Маскву пра пасяджэнні Рады ЕС».

«У нас даўно былі падазрэнні на гэты конт. Гэта адна з прычын, чаму я бяру слова толькі ў выпадку крайняй неабходнасці і кажу роўна столькі, колькі трэба», — напісаў Туск у X.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула