БЕЛ Ł РУС

Ва Ушачах мінакі выратавалі дзяцей, што праваліліся пад лёд

23.03.2026 / 12:47

Nashaniva.com

Двое хлопчыкаў 11 і 12 гадоў прыехалі ў госці да бабулі.

Выйшаўшы на вуліцу, дзеці ўбачылі мясцовы вадаём і пачалі гуляць на лёдзе.

У нейкі момант лёд не вытрымаў нагрузкі, і адзін з хлопчыкаў трапіў у ваду. Другі кінуўся яму на дапамогу і таксама апынуўся ў вадзе, паведамляе МНС.

Крыкі аб дапамозе пачулі трое мінакоў. Яны неадкладна прыбеглі да месца здарэння і з дапамогай падручных сродкаў выцягнулі дзяцей з вады на бераг.

Дзяцей агледзелі медыкі, з пераахаладжэннем іх шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула