Мінчане скардзяцца на смог у горадзе
Выглядае, у Мінску зноў нешта не так з паветрам. У Onliner пачалі прыходзіць паведамленні ад гараджан: людзі скардзяцца на смог і пах гару ў розных раёнах.
Адна з чытачак даслала фота з Дамброўкі — там над дамамі прыкметная лёгкая дымка.
Яшчэ адна мінчанка кажа, што адчувае смурод гару ўжо некалькі дзён:
— У суботу адчувала моцны пах у Лебядзіным, а сёння, у панядзелак, — ужо на вуліцы Рэпіна.
На фота, якое яна прыслала выданню, бачна дымку ў раёне ЖК «Каскад».