БЕЛ Ł РУС

Выйшаў пераклад рамана Сашы Філіпенкі «Вяртанне ў Астрог»

23.03.2026 / 14:12

Nashaniva.com

Выдавецтва Gutenberg Publisher выдала ўжо пяты раман Сашы Філіпенкі ў перакладзе на беларускую мову.

Пераклад з расійскай мовы здзейсніла Яўгенія Кавячынская. Кніга выйшла агульным накладам каля 500 асобнікаў, піша bellit.info.

«У невялікі правінцыйны горад, пабудаваны вакол турмы, прыязджае сталічны следчы, каб расследаваць чараду падлеткавых суіцыдаў…» — заваблівае анатацыя да рамана пра цану дабра і пошук сэнсу ў свеце, дзе пануе цемра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула