БЕЛ Ł РУС

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

24.03.2026 / 09:44

Nashaniva.com

Павел Майсевіч можа стаць 19‑м беларусам у наймацнейшай хакейнай лізе свету пачынаючы з 1992 года.

Генеральны менеджар «Вегаса» Келі Макрыман абвясціў пра падпісанне трохгадовага кантракта навічка з беларускім галкіперам Паўлам Майсевічам, паведамляе прэс-служба клуба.

19 сакавіка хакейны клуб СКА (Санкт-Пецярбург) і Павел Майсевіч разарвалі кантракт па ініцыятыве хакеіста.

Павел быў абраны «Вегасам» у трэцім раўндзе драфту НХЛ 2024 года ( 83‑і агульны нумар).

У гэтым сезоне Павел не выступаў за асноўную каманду СКА ў КХЛ. Ён правёў 10 матчаў ва Усерасійскай хакейнай лізе за «СКА-Няву», адбіўшы 91,7% кідкоў.

Калі Павел перабярэцца ў НХЛ, ён стане 19‑м беларускім хакеістам у наймацнейшай хакейнай лізе свету пачынаючы з 1992 года. Але кантракт навічка азначае, што Майсевіч можа не адразу загуляе, а пачне ў фарм-клубе.

У гэтым сезоне ў НХЛ выступаюць адразу сямёра беларусаў:

Аляксей Протас («Вашынгтон»), Ягор Шаранговіч («Калгары»), Улад Калячонак («Бостан»), Арцём Леўшуноў («Чыкага»), Ілля Салаўёў («Пітсбург») і два галкіперы: Мікіта Талапіла («Ванкувер») і Аляксей Коласаў («Філадэльфія»).

Але Талапіла і Коласаў не так і шмат згулялі ў гэтым сезоне ў НХЛ. У Мікіты 15 матчаў, у Аляксея ўсяго чатыры.

Што да клуба Майсевіча, то «Вегас Голдэн Найтс» быў заснаваны ў 2017 годзе (базуецца ў Парадайзе, прыгарадзе Лас-Вегаса), у першы год дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі, прайграўшы ў фінале «Вашынгтону», а ў 2023 годзе выйграў Кубак Стэнлі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула