БЕЛ Ł РУС

«Дома не будзе ўжо. Усё». Стала вядома, што за выбух адбыўся ў вёсцы пад Гроднам

24.03.2026 / 17:29

Nashaniva.com

Днём 24 сакавіка ў вёсцы Казіміроўка Гродзенскага раёна адбыўся выбух. МНС падрабязнасцяў не паведаміла, толькі апублікавала відэа і заявіла пра «здарэнне». Выданне «Люстэрка» высветліла, што менавіта там здарылася.

Скрыншот з відэа МНС

Пад выглядам занепакоенай грамадзянкі журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ў Верцялішкаўскі сельсавет, да якога належыць вёска Казіміроўка.

«Адбыўся выбух газавага балона, вуліца Маладзёжная, 39. Адзін чалавек пацярпеў, атрымаў цялесныя пашкоджанні. Але дома не будзе ўжо. Усё», — расказала супрацоўніца сельсавета. 

Раней стала вядома, што на месца здарэння выехаў намеснік міністра надзвычайных сітуацый Анатоль Даўгалевец.

Чытайце таксама:

У вёсцы пад Гроднам адбыўся моцны выбух у чатырохкватэрным доме ВІДЭА

У Лідскім раёне хлопчык знайшоў у двары петарду

Дэмантаваную ў выніку выбуху газу частку дома ў Гомелі адновяць

Каментары да артыкула