БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту

24.03.2026 / 23:22

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю адзначыла адносна стабільную сітуацыю на спажывецкім рынку і канстатавала, што попыт на асноўныя тавары амаль цалкам задавальняецца за кошт прадукцыі айчыннай вытворчасці. Пры гэтым пералічыла і тыя тавары, якія на паліцах крам практычна на 100% беларускія.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Найбольшая доля беларускіх тавараў адзначаецца ў такіх катэгорыях, як яйкі, масла, цукар, мяса і мясныя прадукты.

Яйкі — прадукт, па якім імпарту, калі меркаваць па гэтай статыстыцы, няма ўвогуле.

Чытайце таксама:

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Папулярным службам дастаўкі піцы загадалі скасаваць мінімальныя сумы заказаў

Электрамабіль ці аўтамабіль? Чыноўнікі падлічылі, што танней

Каментары да артыкула