Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР
25 сакавіка ў 1918 годзе ва ўмовах нямецкай акупацыі ў Менску была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Калі б не было БНР, не было б і БССР. І магло не быць незалежнай Беларусі.
У Беларусі на афіцыйным узроўні Дзень Волі ніколі не адзначаўся, а зараз ва ўмовах татальных рэпрэсій адзначаць яго проста небяспечна.
Усе актыўнасці адбываюцца за мяжой, прычым святкаванні пачаліся на мінулым тыдні.