Сіноптыкі паабяцалі да +20 у пятніцу
Прагноз надвор'я на 26‑27 сакавіка.
У чацвер надвор’е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць цёплая паветраная маса, толькі раніцай і днём па заходняй палове адаб’ецца ўплыў франтальнага падзелу.
Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па заходняй палове пройдуць дажджы.
Ноччу будзе вагацца ад 0°С па ўсходзе да +7°С па захадзе, максімальная днём складзе +12.. +18°С, у заходніх і паўночна-заходніх раёнах +7.. +11°С.
У пятніцу ноччу месцамі па краіне невялікія кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў.
Днём будзе вагацца ад +11°С па захадзе да +20°С па паўднёвым усходзе.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no