БЕЛ Ł РУС

У Гомелі 17‑гадовы навучэнец каледжа забіў аднагрупніка нажом

25.03.2026 / 13:19

Nashaniva.com

Канфлікт паміж 17‑гадовымі хлопцамі адбыўся падчас праходжання практыкі на навучальным палігоне.

У выніку непаўналетні нанёс нажавое раненне аднагрупніку. Пацярпелага даставілі ў бальніцу. Нягледзячы на намаганні дактароў, хлопец памёр.

Следчыя працуюць з затрыманым, дапытваюць удзельнікаў інцыдэнту і адміністрацыю ўстановы адукацыі.

Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула