БЕЛ Ł РУС

У красавіку выйдзе «Выбранае» Кастуся Езавітава

25.03.2026 / 13:32

Nashaniva.com

Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў супрацы з выдавецтвам Фонда «Камунікат» анасаваў выхад першага выдання з новай кніжнай серыі «Спадчына БНР». Серыю распачынае «Выбранае» Кастуся Езавітава, піша bellit.info.

Фота з фэйсбука Наталлі Гардзіенкі

Грунтоўнае выданне ёсць плёнам працы трох укладальнікаў: Наталлі Гардзіенкі, якая і падзялілася навіной, Юрыя Грыбоўскага і Лявона Юрэвіча.

Паводле анатацыі, кніга складаецца з біяграфіі Кастуся Езавітава — дзеяча Рады БНР, стваральніка яе дыпламатычных місіяў у розных краінах, арганізатара беларускага жыцця ў Латвіі, выдаўца й публіцыста, а таксама найважнейшых ягоных аўтарскіх тэкстаў, успамінаў, даследаванняў, вершаў, нарысаў, ліставання ды іншага. Некаторыя дакументы публікуюцца ўпершыню.

Папяровыя асобнікі з’явяцца ў Беластоку ў сярэдзіне красавіка, кнігу можна замовіць цяпер праз сайт Kamunikat.shop.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула