БЕЛ Ł РУС

Віцебскі праўладны блогер прапануе выдаваць інтэрнэт па даведках

25.03.2026 / 14:49

Nashaniva.com

На яго думку, інтэрнэт — гэта ваенная распрацоўка Пентагона, якую ў сучасных умовах трэба кантраляваць праз спецыяльныя дазволы, хоць сам аўтар актыўна карыстаецца сацсеткамі для прасоўвання сваіх ідэй. 

Настаўнік гісторыі і супрацоўнік Віцебскага раённага краязнаўчага музея Андрэй Кулябкін у сваім канале напісаў наступнае: 

«У цяперашніх умовах новай сусветнай капіталістычнай вайны інтэрнэт стаў тым, чым першапачаткова задумваўся — ЗБРОЯЙ. Яго так і задумалі ў 1969 годзе ў Пентагоне як сувязь на выпадак ядзернай вайны, гэта значыць з ваеннай мэтай. Так, зброя спецыфічная, але зброя. Інтэрнэт павінен быць па даведках. І будзе».

Як піша канал «Віцебская вясна», які і заўважыў допіс, тэлеграм-канал аўтара называецца «Андрей Кулябкин. Видный отечественный блоггер». Гэты рэсурс мае ўсяго 152 падпісчыкі. Не нашмат болей (211 падпісчыкаў) і ў Іnstagram-акаўнце, які называецца таксама з прытэнзіяй на шматзначнасць — «indoevropeysky».

Кулябкіна мясцовыя ўлады выкарыстоўваюць, калі трэба прасоўваць ідэалагічную павестку. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула