БЕЛ Ł РУС

Мінчанка хацела адсудзіць у міліцыі 7 тысяч рублёў за распаўсюд фота яе сям’і па чатах і нават дайшла да суда

25.03.2026 / 16:01

Nashaniva.com

Жанчына паскардзілася, што ў рабочых чатах настаўнікаў і выхавацеляў Заводскага раёна пачалі распаўсюджваць кадры з сістэмы відэаназірання крамы. На здымках была яна сама, яе муж і іх чатырохгадовае дзіця. Фота суправаджалася подпісам аб неабходнасці «тэрмінова апазнаць грамадзян».

Фота: av.by

Аб тым, што яна стала «зоркай» педагагічных суполак, мінчанка даведалася ад калег па працы і выхавацеляў садка, куды ходзіць яе сын.

У чатах сярод педагогаў школы і дзіцячага сада, якія знаходзяцца на тэрыторыі Заводскага раёна, былі распаўсюджаны фатаграфіі з сістэм відэаназірання. На іх былі сама жанчына, яе муж і чатырохгадовае дзіця. Здымкі суправаджаліся паведамленнем аб неабходнасці тэрмінова апазнаць грамадзян. Жанчыне даведалася пра гэта ад калегі па працы і выхавацеляў дзіцячага садка, які наведвае яе сын. 

Педагогі былі занепакоеныя і збянтэжаныя такой сітуацыяй. Як высветліла маці, рассылку ініцыявала інспекцыя па справах непаўналетніх Заводскага РУУС.

У самім раённым упраўленні жанчыне заявілі, што дзейнічалі па законе, але яна з гэтым не пагадзілася і падала ў суд.

У іску мінчанка патрабавала прызнаць дзеянні міліцыі незаконнымі і выплаціць маральную кампенсацыю: 5 тысяч рублёў ёй і 2 тысячы — сыну.

Аднак суд у задавальненні патрабаванняў адмовіў. Паводле МУС, муж мінчанкі скраў у краме тавараў на 145 рублёў.

Згода чалавека на апрацоўку яго персанальных даных не патрабуецца, калі гэта неабходна міліцыі для выканання сваіх службовых паўнамоцтваў — адказалі ў судзе.

Тое, што пацярпеў не толькі муж, але і яго жонка, і 4‑гадовае дзіця, суд ніяк не ўлічыў.

Суд прыйшоў да высновы, што патрабаванні аб кампенсацыі маральнай шкоды ў сувязі з парушэннем Закона «Аб абароне персанальных дадзеных» не падлягаюць задавальненню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула